Дэлегацыя Андыжанскай вобласці Узбекістана наведала прадпрыемствы Бабруйска

1 августа 2019

У гэтыя дні ў рамках Форуму Беларусі і Узбекістана дэлегацыя Андыжанскай вобласці наведала прадпрыемствы Бабруйска. Госці пабывалі на заводзе па выпуску зефіру, кандытарскіх вырабаў. Пазнаёміліся з лагістычным цэнтрам - ён дае магчымасць працаваць напрамую  з пакупнікамі па ўсім свеце. Таксама цікавасць у гасцей  выклікала прадпрыемства Бабруйскаграмаш, з якім на форуме падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве. У прыватнасці, Узбекістан мае намер забіраць да тысячы адзінак камплектаў нашай машынатэхнікі.

Умід Турдыаліеў, рэктар Андыжанскага машынабудаўнічага інстытута (Узбекістан): "Адзін з важных момантаў - гэта цалкам 100 % сабраць ураджай.  Нам  зараз распавядалі пра гэтыя агрэгаты, што дасягаецца  амаль што 98 %,  цалкам чысціцца зямля - гэта ўжо так,  уражлівая лічба".

Аб'ёмы экспартных паставак тэхнікі Бабруйскаграмаша ва Узбекістан ужо сёлета вырастуць да мільёна долараў.