Дэкрэт аб развіцці лічбавай эканомікі працуе: за год колькасць рэзідэнтаў ПВТ вырасла ў два разы

2 января 2019

За год працы дэкрэта аб развіцці лічбавай эканомікі колькасць рэзідэнтаў Парка высокіх тэхналогій вырасла больш як у два разы. У беларускую Сіліконавую даліну ўступілі 262 кампаніі, а гэта больш, чым за 12-гадовую гісторыю парка. Зараз агульная колькасць удзельнікаў набліжаецца да 500. Таксама рэвалюцыйны дакумент дапамог ПВТ істотна нарасціць аб'ёмы экспарту: толькі за тры кварталы мінулага года плюс 40 %. Акрамя таго, у 2018 Парк высокіх тэхналогій запусціў шэраг адукацыйных і сацыяльных праграм для дзяцей і выкладчыкаў.

Усевалад Янчэўскі, дырэктар Парка высокіх тэхналогій: "Парк высокіх тэхналогій і нашы кампаніі-рэзідэнты стараюцца дапамагаць, дапамагаем і будзем дапамагаць не толькі вышэйшай адукацыі, але і школьнай. Гэта вельмі важна, гэта наогул падмурак, гэта самае ключавое. І дапамагаць не толькі матэрыяльнай дапамогай, не толькі абсталяваннем, што таксама, вядома, робім, але і дапамогай у складанні праграм выкладання і дапамогай, дарэчы, саміх настаўнікаў, якія потым распавядаюць і прыводзяць школьнікаў у гэты свет IT, праграмавання. Год, два, тры праходзіць, і яны прыходзяць у кампаніі, вельмі добра працуюць. Яны прыдумляюць стартапы. Гэта і будучыня, і сучаснасць".

У 2018 годзе Парк высокіх тэхналогій адкрыў каля 50 новых камп'ютарных класаў па ўсёй краіне, у рэгіёнах з'явіліся сучасныя 3D-цэнтры і IT-лабараторыі. Акрамя таго, праводзяцца сацыяльна-дабрачынныя праекты ў падтрымку дзяцей са шматдзетных сем'яў, сірот і дзяцей-інвалідаў.