Дэкрэт № 8 стане новым стымулам да прытоку інвестыцый у Беларусь

13 ноября 2015

Новым стымулам да прытоку інвестыцый у Беларусь Мінэканомікі называе падпісаны дэкрэт Прэзідэнта № 8. У адпаведнасці з дакументам, інвестары атрымаюць дадатковыя льготы і прэферэнцыі. Дагаворы будуць заключацца толькі ў дачыненні да прыярытэтных сектараў эканомікі, уводзіцца таксама конкурсны адбор інвестараў. Прапісаны і меры адказнасці пры парушэнні ўмоў інвестдагавора. Як адзначылі ў Міністэрстве эканомікі, новы дакумент рыхтаваўся з улікам заўваг бізнес-супольнасці і практыкі прымянення дзеючага заканадаўства.

Сяргей Вайцяхоўскі, начальнік Галоўнага ўпраўлення інвестыцый Міністэрства эканомікі Беларусі: "Мы чакаем таго, што гэты 8-ы дэкрэт будзе спрыяць і стымуляваць інвестыцыйную дзейнасць. На 1 кастрычніка 2015 года ў нас у рэестры зарэгістравана 1824 інвестыцыйныя дагаворы, ужо зараз завершана каля 600. Гаворка ідзе пра стварэнне новых аб'ектаў, мадэрнізацыю, рэканструкцыю бягучых вытворчых аб'ектаў. Калі перавесці ў лічбы, гаворка ідзе пра 3,5 мільярда долараў ЗША".

Новыя правілы гульні для інвестараў пачнуць дзейнічаць з мая. А за шэсць месяцаў урад павінен падрыхтаваць на падставе палажэнняў дэкрэта новыя заканадаўчыя акты па стымуляванні інвестыцыйнай дзейнасці.