Дэфіцыту збожжа і харчавання ў сувязі з засухай у гэтым сезоне не будзе

27 августа 2018

З такой заявай выступіў Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Заяц. Нягледзячы на тое, што збожжавых сабрана менш, чым летась - 5 мільёнаў 200 тысяч тон, дзяржзаказ будзе выкананы ў поўным аб'ёме. Астатнія збожжавыя кампенсуюць кукурузай.

Уборачная кампанія зараз знаходзіцца на завяршальнай стадыі. Убраўшы збожжавыя, аграрыі прыступяць да нарыхтоўкі крупяных культур - грэчкі і проса.