Дэфіцыту нафтапрадуктаў у Беларусі ў выпадку абмежавання іх паставак з Расіі не будзе

20 сентября 2018

Пра гэта паведамілі прадстаўнікі Беларуснафты. Унутраны рынак будзе працаваць стабільна ў любых умовах. Гэта адна з задач канцэрна. Бо ўсе нафтапрадукты, якія рэалізуе кампанія, уласнай вытворчасці.

Сяргей Каморнікаў, намеснік гендырэктара па Беларуснафце: "Сітуацыя на нафтавым рынку стабільная, устойлівая. Гэта датычыцца як здабычы нафты, дзе праз 4 гады стабілізацыі здабычы мы ўжо другі год павялічваем здабычу нафты ў Рэспубліцы Беларусь і сёлета выйдзем на 1 670 000 тон нафты. Стабільна працуюць нашы нафтаперапрацоўчыя заводы".

У кампаніі адзначылі, што за раўнавагу рынку выступае і сама структура паставак нафтапрадуктаў. Буйныя расійскія аператары АЗС, якія рэалізуюць паліва ў Беларусі, большую частку нафтапрадуктаў прадаюць нашай вытворчасці.