Дэфіцыт рабочых кадраў на "Камволі" будзе папоўнены ўжо ў найбліжэйшы час

6 марта 2018

Дэфіцыт рабочых кадраў на "Камволі" будзе папоўнены ўжо ў найбліжэйшы час, у тым ліку і выпускнікамі каледжаў лёгкай прамысловасці, якія выпусцяцца сёлета. Аб гэтым у эксклюзіўным інтэрв'ю нашаму каналу заявіў старшыня канцэрна “Беллёгпрам” Мікалай Яфімчык. 600 мільёнаў долараў укладзена ў мадэрнізацыю прадпрыемстваў, і вынік ужо адчувальны. Інавацыйныя прадпрыемствы павінны стаць закладам высокіх зарплат і дабрабыту беларусаў - гэтае патрабаванне Кіраўнік дзяржавы агучыў на сустрэчы з урадам. І вось сітуацыя ў лёгкай прамысловасці, здаецца, зрушылася з мёртвай кропкі.