Дэфіцыт бюджэту ў 2020 можа быць на 300 мільёнаў менш, чым меркавалася

10 октября 2019

Дэфіцыт бюджэту ў 2020 можа скласці да мільярда рублёў - гэта менш на 300 мільёнаў, чым меркавалася. Магчымасці для скарачэння знайшлі дзякуючы памяншэнню дзяржпадтрымкі арганізацый - пра гэта паведаміў міністр фінансаў Максім Ермаловіч. Абноўлены праект галоўнага фінансавага дакумента плануецца прадставіць у парламент да канца месяца.

На фарміраванне прыбыткаў бюджэту ўплывае падатковы манеўр па вывазных мытных пошлінах на нафтапрадукты з расійскай нафты. Міністэрства фінансаў ацэньвае страты для Беларусі  на 400 мільёнаў долараў.

Пры гэтым праект бюджэту-2020 захоўвае сацыяльную скіраванасць і падтрымку сфер аховы здароўя, адукацыі, праграмы сямейнага капіталу.