Дэфіцыт бюджэту-2021 плануецца пакрыць за кошт рэшткаў мінулых гадоў і аптымізацыі выдаткаў

28 декабря 2020

Дэфіцыт рэспубліканскага бюджэту на 2021 год плануецца пакрыць за кошт рэшткаў мінулых гадоў і аптымізацыі выдаткаў. Гэта сёння заявіў міністр фінансаў Юрый Селіверстаў. Усе сацыяльныя абавязацельствы дзяржавы будуць захаваныя, а шэраг катэгорый грамадзян можа разлічваць на паскораны рост заработнай платы. Дадатковыя рэсурсы спатрэбяцца сістэме аховы здароўя. Для гэтага Мінфін прапанаваў шэраг мер. Сярод іх, напрыклад, павышэнне стаўкі зямельнага падатку для асобных катэгорый плацельшчыкаў і магчымасць мясцовых Саветаў павышаць або паніжаць стаўку адзінага падатку для прадпрымальнікаў. Усё гэта дазволіць стварыць у рэгіянальных бюджэтах падушку бяспекі для барацьбы з COVID.

І сёння профільны міністр расказаў пра тое, як будзе спаганяцца абноўлены дарожны падатак. Падатковыя органы будуць дасылаць паведамленні да 1 лістапада, а выплаціць збор неабходна да сярэдзіны снежня. Наступны год пераходны. За допуск да ўдзелу ў дарожным руху трэба будзе ўнесці адну базавую. І гэта толькі для тых, хто не праходзіў тэхагляд у 2020. Далей у сярэднім для народных аўто сума будзе складаць 60-80 рублёў.