Cтаўку ПДВ у наступным годзе павышаць не плануецца

11 ноября 2014
У Беларусі стаўку ПДВ у наступным годзе павышаць не плануецца, а зарплата бюджэтнікаў будзе расці хутчэй, чым інфляцыя. Урад напярэдадні агучыў планы сацыяльна-эканамічнага развіцця на наступны год. Амаль удвая будуць павялічаны аб'ёмы будаўніцтва арэнднага жылля. Сёлета пабудуюць больш як 4 тысячы такіх кватэр. Усяго ж у 2015 у Беларусі ўзвядуць 5 мільёнаў квадратных метраў, з якіх палова - з дзяржпадтрымкай. Мэтавыя паказчыкі наступнага года захоўваюцца на ўзроўні бягучага.