Cтаўка рэфінансавання паніжана да 8 працэнтаў гадавых

20 мая 2020
Нацбанк зніжае стаўку рэфінансавання! З гэтага дня яна апускаецца да рэкордных 8 працэнтаў гадавых. Рэгулятар зацвердзіў гэта значэнне на мінулым тыдні і тым самым зрэзаў з апошняга ўзроўню стаўкі адразу 0,75 працэнта.

Паскарэнне інфляцыі, а менавіта яна перш за ўсё ўплывае на гэта рашэнне, Нацбанк назваў часовай з'явай. Яе гадавыя тэмпы да пачатку будучага года запаволяцца і не будуць перавышаць 5 пунктаў. Паніжэнне ключавой стаўкі - гэта добрая навіна для крэдытаатрымальнікаў - яна ўплывае на кошт пазык, у тым ліку для рэальнага сектара. Крэдыты стануць больш даступнымі. Ва ўмовах пандэміі гэта важны фактар падтрымкі прадпрыемстваў.