Cтартуе Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі - плануецца падпісанне кантрактаў на $800 млн

29 июня 2021

Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі стартуе ўжо сёння. Запланавана работа пяці секцый. На парадку дня - навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва ў эпоху лічбавізацыі ў розных ракурсах: медыцына, адукацыя, праватворчасць, міжнародныя адносіны і моладзь.

Асноўны ўпор - на эканоміку, а таксама на пытанні гуманітарнага і культурнага супрацоўніцтва. Сёлета форум прымае Масква і Маскоўская вобласць, аднак з-за пандэміі асноўная частка пройдзе ў рэжыме відэаканферэнцсувязі.

Анатоль Ісачанка, намеснік старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларус:

Мы праводзім усе нашы сустрэчы ў рамках ВКС. Тым больш такі фармат правядзення летась паказаў сваю выніковасць. Нягледзячы на аддаленасць, дыялог ідзе, кантракты падпісваюцца, пагадненні заключаюцца. А можа ў эпоху лічбавізацыі так мабільней працаваць?! Мы плануем, што на палях форуму будзе падпісана вялікая колькасць дагавораў і кантрактаў на суму каля $800 млн. Будуць падпісаны такія буйныя дагаворы паміж Хімвалакном, нашым БМЗ, Бабруйскаграмашам.

Форум рэгіёнаў - гэта яшчэ і пляцоўка для падпісання кантрактаў. За шэсць гадоў - больш за 300 пагадненняў. Агульная сума кантрактаў больш за $2 млрд. У дагаворным партфелі гэтага форуму - сельгастэхніка, прадукцыя машынабудавання, тавары нафтахіміі, прадукты харчавання і іншыя пазіцыі.