Cярэдняя ўраджайнасць сёлета - 35,7 цэнтнера з гектара

27 августа 2017

Што тычыцца лічбаў уборачнай. Тут карціна таксама вельмі годная. Уборка збожжавых набліжаецца да завяршэння. Cярэдняя ўраджайнасць сёлета - 35,7 цэнтнера з гектара. Намалочана больш за 7 мільёнаў тон збожжа. У цэлым па краіне засталося ўбраць 7 % плошчаў. У лідарах па-ранейшаму Мінская вобласць - 1 мільён 824 тысячы тон збожжа. За ёй ідзе Гродзенская. Першымі жніво закончылі аграрыі Брэсцкага рэгіёна, амаль ля фінішу Магілёўская вобласць. А вось у паўночным рэгіёне яшчэ трэба ўбраць 30 % плошчаў.