Скарачэнне бар'ераў у транспартнай сферы

6 декабря 2013

Планы па скарачэнні бар'ераў у транспартнай сферы зацвердзілі міністры транспарту Мытнага саюза. У маскоўскай сустрэчы ўдзельнічалі не толькі прадстаўнікі краін тройкі, але і кіраўнікі транспартных ведамстваў Арменіі і Кыргызстана. Задача ўвайсці ў Еўразійскі саюз 1 студзеня 2015 без выключэнняў і абмежаванняў застаецца актуальнай. Таксама былі названыя асноўныя прынцыпы адзінай транспартнай палітыкі ў рамках Саюза.


А вось лібералізацыя рынку аўтаперавозак у Мытным саюзе пройдзе 4 этапамі. Гэта ініцыятыва беларускага боку. Спачатку краіны тройкі ліквідуюць дазваленчую сістэму ў сферы аўтаперавозак, затым уніфікуюць парадак перавозак у трэція краіны.