Каб сысці ад дублявання вытворчасцяў, у наступныя паўтара года створаць карту індустрыялізацыі

17 сентября 2019

65 працэнтаў прадукцыі беларускага Мінпрама адпраўляецца на экспарт у 120 краін свету. Сёння пра гэта паведаміў міністр прамысловасці Павел Уцюпін на дыскусіі Беларускага прамыслова-інвестыцыйнага форуму. Удзельнікі абмяркоўваюць, як будзе расці наша эканоміка ў наступныя пяць гадоў. Стаўка - на перадавыя тэхналогіі. Важная і кааперацыя ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза. У найбліжэйшыя паўтара года створаць карту індустрыялізацыі, каб сысці ад дублявання вытворчасцяў. Для развіцця адзінай прамысловай палітыкі - і лічбавая платформа для пошуку новых партнёраў.

Аляксандр Субоцін, член калегіі (міністр) па прамысловасці і аграпрамысловым комплексе ЕЭК: "Каб кіраўнік прадпрыемства ў гэтай сетцы мог прасцей знайсці добрапрыстойнага партнёра, знайсці новую тэхналогію, якая яму патрэбная, заказаць тэхналогію там, дзе яна, можа, больш хутка і якасна распрацаваная. Мы яшчэ нагрузілі яе такімі дадатковымі дэвайсамі, як фінансавыя інструменты, страхаванне, лізінг і гэтак далей".

Стартавала і выстава інавацыйных распрацовак - паказана 150 узораў для ўкаранення ў вытворчасць. Ёсць і навінкі для масавага спажыўца: самакаты, скутары і веласіпеды.