Што стане маторам еўразійскай інтэграцыі пасля пандэмічнага застою? Міжпраўсавет ЕАЭС у Мінску

17 июля 2020
Да пытанняў, якія абмяркоўвалі, у прыватнасці, прэм'еры на першай вочнай сустрэчы  пасля пандэміі. Дарэчы, барацьба з COVID-19 таксама ў спісе тэм. Краіны гатовыя дзяліцца вопытам і мерамі процідзеяння інфекцыям. Але куды больш важныя наступствы  і ў першую чаргу эканамічныя. Зараз ужо ўсе разумеюць, толькі разам можна выйсці з вымушанай паўзы  і пры гэтым застацца ў плюсе. На жаль, на шляху інтэграцыі перашкод хапае. Як раз аб іх сёння гаварылі кіраўнікі ўрадаў у вузкім складзе 4 гадзіны. Да чаго ў выніку прыйшлі, ведае Антон Малюта. Ён на працягу дня працаваў у "Прэзідэнт-Гатэлі". 

Удзельнікамі сённяшняга пасяджэння сталі не толькі прэм'еры, гэта яшчэ вялікія дэлегацыі і групы журналістаў. Трэба сказаць, што асабістыя сустрэчы і асабістыя зносіны былі сапраўды доўгачаканымі. А значыць зваротнаму пераходу з анлайн у афлайн  быць. І менавіта такі фармат эфектыўны. Ён дазваляе асабіста, што называецца,  вочы ў вочы абмеркаваць усе надзённыя вострыя пытанні.

Такія маштабныя падзеі, як вядома,  яшчэ і падстава для дыялогаў сам-насам у кулуарах. А для кіраўнікоў урадаў - добрая магчымасць пагаварыць пра двухбаковае супрацоўніцтва. Яшчэ да пачатку пасяджэння наш прэм'ер Раман Галоўчанка сустрэўся са сваім калегам з Казахстана. Тэма ўсё тая ж - тавараабарот да мільярда долараў. Пункт росту - нафта. І гэта выгадна для дзвюх краін: для нас - дыверсіфікацыя паставак, для калег - нарошчванне экспарту, а значыць выраўноўванне сальда, якое на нашым боку. Такі дзелавы падыход задаў тон усяму міжурадаваму савету. Пачаўся ён традыцыйна  -  па пратаколе.

Яшчэ напярэдадні кіраўнік беларускага ўрада заявіў, што абмяркоўваць будуць толькі практычныя пытанні. Г.з. у прыярытэце эканоміка. Прамысловасць, гандаль і канкурэнцыя. І хай пандэмія ўнесла свае карэктывы ў актыўнасць, парадак дня ад гэтага  не пацярпеў. Ды і адно з галоўных пытанняў актуальнасці ўсё не страчвае. 

Трэба працаваць і над адзінай маркіроўкай тавараў на саюзным рынку. Беларусь у ЕАЭС старшынствуе і выступае за выгаднае для ўсіх вырашэнне пытання. Адсутнасць бар'ераў і роўныя ўмовы - для нас прыярытэт з самога пачатку ЕАЭС. Пра гэта прадоўжылі гаварыць і ў пашыраным складзе. Саюз - гэта перш за ўсё кааперацыя. Каб яна была сапраўды паўнавартаснай, трэба сыходзіць ад дубліравання вытворчасцяў. Датычыцца гэта і сельскай гаспадаркі. І тут інфармацыйныя тэхналогіі  ў дапамогу.

У парадку дня было яшчэ нямала тэм. Прызнацца, журналісты заканчэння перамоў зачакаліся. Выніковай заяве папярэднічалі 5 гадзін грунтоўнага дыялогу.

Варта адзначыць, патэнцыял у ЕАЭС вялікі. Першае месца па тэрыторыі ў свеце, 180 мільёнаў чалавек насельніцтва і ВУП 2 трыльёны долараў. Каб працаваць у поўную сілу, трэба вырашыць усе спрэчныя пытанні і ўзгадніць прававую базу. Сёння на шляху да гэтай мэты быў зроблены яшчэ адзін важны крок.