Што будзе са стаўкай? Глядзіце ў "Галоўным эфіры"

17 ноября 2018

Як зменіцца стаўка рэфінансавання - гэтае пытанне Нацбанк разгледзіць у канцы снежня. Аб гэтым паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення рэгулятара Дзмітрый Мурын. Будуць улічвацца ўсе гадавыя працэсы ў эканоміцы краіны і сусветныя тэндэнцыі, таксама ацэняць і перспектывы наступнага года. Вялікіх ваганняў чакаць не варта. Нагадаем, зараз стаўка рэфінансавання 10%, падзенне адзначаецца ўжо трэці год запар.

Аб дынаміцы спажывецкіх цэн: хто ў кошыку апынуўся самым дарагім і якую інфляцыю рэгулятар прагназуе на наступны год, а таксама - як будзе кіраваць рызыкамі. Аб гэтым і не толькі глядзіце заўтра ў "Галоўным эфіры".