Чыстая расійская нафта прыбудзе на беларускую тэрыторыю бліжэй да паўночы 2 мая

30 апреля 2019

Чыстая расійская нафта прыбудзе на беларускую тэрыторыю бліжэй да паўночы 2 мая, паведамілі ў канцэрне "Белнафтахім". З улікам адлегласці на Мазырскі завод сыравіна паступіць к выхадным, 4 мая. Прапампоўка чыстай нафты пачалася. Напярэдадні ў Маскве заявілі, што яна ўжо падышла да мяжы Беларусі – дасягнула станцыі Унеча (гэта за 106 кіламетраў ад нашай тэрыторыі). А на 9 гадзін раніцы якасная нафта на 30-м кіламетры шляху ад Унечы. Наступны этап - выцясненне бруднага прадукту як з расійскага, так і з беларускага ўчасткаў. Сыравіну адправяць у рэзервуарныя паркі ва Унечы і ў Мазыры. Але ўсё гэта дазволіць аднавіць працу толькі адной ніткі трубаправода "Дружба". Каб поўнасцю вярнуцца да ранейшага рэжыму, спатрэбіцца некалькі месяцаў, падкрэслілі ў канцэрне.