Чыстая нафта паступіла па нафтаправодзе "Дружба" на мяжу Беларусі

2 мая 2019

Навіна апошніх хвілін. Чыстая нафта паступіла па нафтаправодзе "Дружба" на мяжу Беларусі, ідзе яе транспарціроўка на Мазырскі НПЗ. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе канцэрна "Белнафтахім". 

Нагадаем, прапампоўка нафты з расійскай "Унечы" пачалася яшчэ ў панядзелак 29 красавіка. Але шлях для чыстай сыравіны заступаў некандыцыйны прадукт. 50 тысяч тон на расійскім участку і 120 тысяч тон - на беларускім.

Пасля выцяснення забруджанай нафты, пакуль трубаправод вызвалілі толькі на расійскім участку, прапампоўка сыравіны была працягнутая ў кірунку Мазыра. Узятыя адборы спроб для пацвярджэння якасці нафты. Згодна з прагнозамі спецыялістаў, аднаўляць аб'ёмы транспарціроўкі чыстага паліва па нашай тэрыторыі будуць паступова. Да канца наступнага тыдня атрымаецца выйсці толькі на ўзровень загрузкі 60 працэнтаў.