Чатыры новыя бізнес-інкубатары адкрыюцца ў Беларусі ў Магілёўскай і Віцебскай абласцях

6 октября 2018

Чатыры новыя бізнес-інкубатары адкрыюцца ў наступным годзе ў Беларусі ў Магілёўскай і Віцебскай абласцях. Іх вопыт і прагрэсіўныя ідэі распаўсюдзяць па ўсіх рэгіёнах краіны, у тым ліку і Мінскай вобласці. Пра гэта сёння заявілі на міжнародным форуме паспяховых бізнес-інкубатараў, які праходзіць у сталіцы. Мэта аднаго з праектаў - «Малыя гарады» - стварэнне новых пляцовак і навучальных цэнтраў для прадпрымальнікаў, а таксама падтрымка стартапаў.

Усяго ў Мінск прыехалі больш за сотню ўдзельнікаў і экспертаў у развіцці малога бізнесу з Беларусі, Расіі і Эстоніі. Семінар працягнецца і заўтра.

Четыре новых бизнес-инкубатора откроется в Беларуси в Могилевской и Витебской областях