Дакладны механізм фінансавання аграрыяў замацаваны ўказам Кіраўніка дзяржавы

8 января 2020
Новы год - новыя падыходы. Дакладны механізм фінансавання аграрыяў замацаваны ўказам Кіраўніка дзяржавы. Зараз палову сродкаў размяркуюць прапарцыйна плошчы сельгасземляў, а другую - прапарцыйна выручцы ад рэалізацыі прадукцыі АПК. Выключэнні зробленыя толькі для раёнаў, якія належаць да непрыдатных для вытворчасці харчавання. 


Новыя падыходы да фінансавання АПК 

Таксама зараз з'явілася магчымасць закупляць сучасную тэхніку для навучання сельгаспрофілю за бюджэтныя сродкі. Прычым машыны могуць быць вырабленыя як на тэрыторыі Еўразійскага саюза, так і за яго межамі.