Cёння ў Беларусі стартуе Сусветны тыдзень прадпрымальніцтва

16 ноября 2015

Гэта штогадовы міжнародны праект, накіраваны на развіццё ідэй бізнесу па ўсёй планеце. Наша краіна таксама стане часткай гэтага руху, ужо пяты раз падтрымаўшы правядзенне самага карыснага тыдня для прадпрымальнікаў. У найбліжэйшыя дні пройдуць міжнародны форум бізнесу, буйная стартап-канферэнцыя і біржа кансультацый. Сёння малы і сярэдні бізнес Беларусі - гэта траціна насельніцтва і амаль траціна ВУП краіны. Згодна з разлікамі ўрада, прыватны сектар будзе забяспечваць палову валавых назапашванняў ужо праз пяць гадоў.