Сёння з губернатарам Курганскай вобласці Аляксеем Какорыным сустрэўся і прэм'ер-міністр Беларусі. Як адзначыў Андрэй Кабякоў, наша краіна і расійскі рэгіён плануюць павялічыць тавараабарот у разы, найбліжэйшы арыенцір - 100 мільёнаў долараў. Гаварылі сёння аб сферах, якія ўяўляюць узаемную цікавасць. Гэта сельская і дарожная гаспадарка, прамысловасць, будаўніцтва жылля. Перспектывы, на думку прэм'ера, адкрываюцца і пры супрацоўніцтве расіян з нашым Мінскім маторным заводам, Белшынай і МАЗам.
Намеры працаваць разам пасля сустрэчы змацавалі подпісамі пад планам мерапрыемстваў па развіцці гандлёва-эканамічнага, навукова-тэхнічнага і культурнага супрацоўніцтва ўрадамі Беларусі і Курганскай вобласці Расіі. Больш цесна плануюць працаваць Курган і наш Гомель.













