З 20 лістапада cтаўка рэфінансавання знізіцца да 9% гадавых

6 ноября 2019
Стаўка рэфінансавання другі раз за год абнаўляе гістарычны мінімум! З 20 лістапада яна складзе 9%. Такое рашэнне прынята сёння праўленнем Нацбанка па выніках пасяджэння па грашова-крэдытнай палітыцы. Рэгулятар матываваў гэта запаволеннем інфляцыі ў трэцім квартале.

Да канца гэтага года яна не перавысіць 5%, такія ж прагнозы і на 2020-ы. Зыходзячы са стаўкі рэфінансавання, разлічваюцца крэдыты - а гэта значыць, што яны патаннеюць. Беларусы, дарэчы, усё часцей аддаюць перавагу рублёвым пазыкам. У Нацбанку чакаюць, што такая тэндэнцыя захаваецца і ў наступным годзе.