Бюджэт Саюзнай дзяржавы ў будучым годзе складзе 4,8 мільярда расійскіх рублёў

18 декабря 2013

Сёння ў Маскве фінансавы дакумент Саюза Беларусі і Расіі прыняў Парламенцкі сход дзвюх краін. Галоўным чынам фінансавацца пры дапамозе гэтых сродкаў будуць сумесныя праграмы - як у галіне навукі і тэхнікі, так і ў галіне гуманітарнага супрацоўніцтва, паведаміў сёння журналістам спікер Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімір Андрэйчанка.


Паводле слоў Уладзіміра Андрэйчанкі, адным з галоўных кірункаў супрацоўніцтва ў Саюзнай дзяржаве з'яўляецца рэалізацыя менавіта сацыяльных праграм. Гэтай асновай Саюз Беларусі і Расіі і адрозніваецца ад Еўразійскага саюза, што фарміруецца, адзначыў Андрэйчанка.