Бюджэт Саюзнай дзяржавы на бягучы год плануецца сфарміраваць на ўзроўні мінулагодняга ў памеры 4,8 млрд. расійскіх рублёў. Плюс яшчэ амаль 2 млрд. - сродкі, што засталіся ад папярэдніх гадоў.
Праект фінансавага дакумента разгледзелі сёння на пасяджэнні Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі. Асноўныя сродкі пойдуць на рэалізацыю 35 праграм і мерапрыемстваў у такіх сферах, як энергетыка, будаўніцтва і транспарт. Грошы зарэзерваваныя і для новых праектаў: засваення космасу, электронікі, дзіцячай хірургіі. Акрамя таго, сёлета павялічаць фінансаванне сумеснай праграмы па пераадоленні наступстваў чарнобыльскай катастрофы.
Святаслаў Сокал, дэпутат Дзяржаўнай думы Расіі: "Фінансавы дакумент, які з'яўляецца той базай для працы ў сучасным складзе Саюзнай дзяржавы, вельмі важны. З улікам гэтага вельмі складанага міжнароднага становішча ў свеце пытанні Саюзнай дзяржавы, яго будаўніцтва павінны быць у большай увазе з боку ўсіх узроўняў улад і Расіі, і Беларусі".













