Бюджэт-2021 абмеркавалі ва ўрадзе
22 июля 2020
Праект бюджэту Беларусі на 2021 год вярстаецца з улікам курсу рубля меней за 2,5 за долар і сярэднегадавой цаны на нафту 40 долараў за бараль. Пра гэта напярэдадні было заяўлена ва ўрадзе, дзе разглядаліся прагнозныя дакументы. Галоўнае патрабаванне - збалансаванасць, абслугоўванне дзярждоўгу і забеспячэнне ўсіх сацыяльных выдаткаў. Як заявіў прэм'ер Раман Галоўчанка, бюджэт наступнага года фарміруецца ў няпростых умовах абмежаваных рэсурсаў. Прамыя страты прыбыткаў ад падатковага манеўру Расіі Саўмін ацэньвае на 350 мільёнаў рублёў.













