Бюджэт-2020 узмацніў сацыяльную падтрымку

4 Лістапада 2019
Зарплаты бюджэтнікаў у будучым годзе   вырастуць на 10-11 %. Гэта прадугледжана праектам бюджэту на 2020 год. Сёння галоўны фінансавы дакумент    разгледзела профільная камісія дэпутатаў. Такім чынам бюджэт рыхтуюць  да чытанняў у Авальнай зале. Яны пройдуць да выбараў у парламент. 

Дакумент звярсталі  зыходзячы з базавага сцэнарыя развіцця эканомікі. У яго аснове   рост ВУП на 1,9 %, а інфляцыі  -  не вышэй за  5 %. Да таго ж бюджэт улічыў страты   ад рэалізацыі падатковага манеўру ў Расіі. Але дэпутаты падкрэсліваюць, што зніжэнне прыбыткаў у гэтай частцы   не перашкодзіць рэалізацыі сацыяльных абавязацельстваў дзяржавы. Бюджэт па-ранейшаму будзе служыць  мэтам сацыяльнай палітыкі. Такая скіраванасць падтрымана не толькі ростам зарплат, але і павелічэннем  фінансавання адукацыі,  аховы здароўя і   сацыяльнай сферы.

Бюджэт таксама зафіксаваў   нязменнасць падатковай нагрузкі ў краіне. Падатковыя стаўкі застануцца на ранейшым узроўні. Індэксацыя збораў прадугледжана толькі на ўзровень інфляцыі. 

Ужо заўтра ў парламенце пройдзе так званае  нулявое чытанне бюджэту, калі дакумент разгледзяць з удзелам урада і ўсіх парламенцкіх камісій.