Бюджэт-2020 будзе дэфіцытным, але застанецца сацыяльна арыентаваным

19 ноября 2019
Праект бюджэту на будучы год прайшоў першае чытанне ў Палаце прадстаўнікоў. Ён будзе дэфіцытным, але застанецца сацыяльна арыентаваным. Зарплату бюджэтнікаў плануюць захоўваць на ўзроўні 80 працэнтаў да сярэдняй па краіне, павялічваючы пры гэтым матэрыяльную падтрымку ўрачоў і настаўнікаў. Пенсіі індэксаваць раз на квартал. Прыбыткі казны амаль не зменяцца ў параўнанні з гэтым годам. Негатыўны ўплыў на яе папаўненне злучаюць з расійскім падатковым манеўрам, паніжэннем экспарту калійных угнаенняў і пакуль нявызначанай цаной на газ. Падатковая нагрузка не павялічыцца, дзейнічае трохгадовы мараторый на змену. Інфляцыю плануюць не вышэйшую за пяць працэнтаў, а стаўку рэфінансавання -  за дзевяць з паловай. За аснову ўзяты базавы сцэнарый, дзе рост ВУП - 1,9 %. 

У галоўным фінансавым дакуменце каля 9 мільярдаў рублёў пойдзе на пагашэнне і абслугоўванне дзярждоўгу. У другім чытанні праект бюджэту дэпутаты разгледзяць 27 лістапада.