Бюджэт-2019. Галоўны фінансавы дакумент узмоцніць сацыяльную скіраванасць

19 декабря 2018

Сёння дэпутаты прагаласавалі за бюджэт-2019, а таксама прынялі абноўлены Падатковы кодэкс. Дакументы ўступяць у сілу з 1 студзеня.

Галоўны акцэнт падчас распрацоўкі новых падатковых падыходаў - спрашчэнне адміністрыравання. Кодэкс стаў больш просты і зразумелы - такую задачу ставіў Прэзідэнт. У прыватнасці, адменена стаўка падатку на нерухомасць у дачыненні да незавершанага будаўніцтва. А мясцовая ўлада страціла права дзесяціразова павялічваць гэтую стаўку для аб'ектаў, якія не выкарыстоўваюцца. Пайшлі насустрач бізнесу і грамадзянам: так, зараз памер пені не зможа перавышаць суму падатку, які даналічылі ў выніку праверкі. А фізасобы змогуць звяртацца ў любую падатковую інспекцыю без прывязкі да месца жыхарства. Як адзначыў сёння кіраўнік Мінфіна, работа па ўдасканаленні падатковага заканадаўства ў Беларусі прадоўжыцца. З'явіцца грамадска-кансультатыўны савет па падатковай палітыцы. Прапановы па паляпшэнні правілаў падаткаабкладання ён будзе разглядаць рэгулярна і ў тандэме з бізнесам.

Бюджэт на будучы год звярстаны з прафіцытам. За аснову ўзялі прагнозныя лічбы росту эканомікі ў 2 працэнты з невялікім, інфляцыі - на ўзроўні 5% і стаўкі рэфінансавання ў 10 працэнтных пунктаў.

Што да бюджэту на будучы год, то яго сацыяльная скіраванасць узмоцнена. Зніжаны ўзровень падтрымкі рэальнага сектара эканомікі на 10%. Эканомія пойдзе, у тым ліку, на павелічэнне зарплат. Па выніках наступнага года бюджэтнікі павінны атрымліваць не менш чым 80% ад сярэдняй зарплаты па краіне.