Бюджэт-2018 разгледзяць беларускія парламентарыі

18 декабря 2017

Галоўны фінансавы дакумент краіны сёння разгледзяць беларускія парламентарыі. Бюджэт-2018 пройдзе першае чытанне. Канчаткова зацвердзіць яго павінны на тыдні. У аснове дакумента - кансерватыўны сцэнарый знешніх умоў. Дэпутаты пазбягаюць залішняга аптымізму, каб на працягу года не пераглядаць фінансавыя паказчыкі. Так, рост ВУП вызначаны ў памеры 1,2 працэнта. Інфляцыя не перавысіць, згодна з планамі, сямі з паловай пунктаў. Для стаўкі рэфінансавання пазначылі планку ў 11 працэнтаў. У прыярытэтах - выплаты па знешніх пазыках, сацыяльныя расходы і зарплаты бюджэтнікам.