Бюджэт-2017. Меркаванні экспертаў

25 сентября 2016

Зараз да галоўнага фінансавага дакумента на будучы год - бюджэта. Ён звярстаны прагматычна і захоўвае сацыяльныя гарантыі. У прыватнасці, на адукацыю і здароўе плануецца выдаткаваць нават больш, чым у годзе бягучым. Будзе прадоўжана падтрымка мадэрнізацыі АПК і льготнае будаўніцтва жылля. Апераджальнымі тэмпамі будуць расці зарплаты бюджэтнікаў - гэта тыя ж урачы і настаўнікі - у сярэднім па годзе на 9% вышэй за інфляцыю.

Ёсць у праекце бюджэту і прафіцыт 1,5 мільярда новых рублёў. Ён пойдзе на пагашэнне знешніх даўгоў, каб праз 5-6 гадоў крэдытная нагрузка не душыла на эканоміку. Ну і вось як ацэньваюць бюджэтную і эканамічную перспектывы 2017 года эканамісты.