Бюджэт-2014 захавае сацыяльную накіраванасць.

16 декабря 2013

Бюджэт-2014 будзе бездэфіцытным і захавае сацыяльную накіраванасць. У другім чытанні беларускія дэпутаты адобрылі сёння галоўны фінансавы дакумент краіны, які вызначае асноўныя кірункі развіцця эканомікі ў новым годзе. Так, дзяржава не збіраецца скарачаць расходы на аплату працы, пенсій і стыпендыі, а таксама на такія сацыяльна-значныя сферы, як медыцына і адукацыя. Дзяржпраграмы аптымізавалі. Фінансаванне з бюджэту атрымаюць толькі эфектыўныя, накіраваныя на рост экспарту, стварэнне новых вытворчасцяў, а таксама на выпуск тавараў з высокай дабаўленай вартасцю.


Андрэй Харкавец, Міністр фінансаў Беларусі: Я бы сказаў, што гэта бюджэт збалансаванага развіцця. Ён бездэфіцытны, не нясе ніякіх фінансавых пагроз і рызык, нейкіх дадатковых выдаткаў. Таму я лічу яго ўдалым і збалансаваным.


Дзмітрый Харытончык, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі: Бюджэт, вядома, напружаны. Але прадугледжаныя, я лічу, значныя сродкі менавіта на развіццё прамысловага комплексу, у тым ліку гэтыя сродкі будуць накіраваныя і на мадэрнізацыю прамысловых прадпрыемстваў.


Палата прадстаўнікоў разгледзела сёння і шэраг іншых законапраектаў. У прыватнасці, яны датычацца пытанняў прадпрымальніцкай дзейнасці, падаткаабкладання, адміністрацыйнай адказнасці. Асобныя папраўкі ўдасканальваюць дзейнасць судоў агульнай практыкі і зніжаюць нагрузку на суддзяў.