Будучыню Еўразійскага эканамічнага саюза абмяркуюць у Мінску

24 мая 2013

Кіраўнікоў урадаў і бізнес-эліту беларуская сталіца збярэ 31 мая. Да прэм'ер-міністраў краін Адзінай эканамічнай прасторы абяцаюць далучыцца і ўрадавыя дэлегацыі з іншых дзяржаў СНД. Усяго больш за паўтысячы ўдзельнікаў. Цікавасць да форуму дзелавых людзей забяспечвае яго парадак дня. Мінск-Арэна стане пляцоўкай для дыялогу паміж дзяржаўнымі і бізнес-кіраўнікамі. Буйныя банкіры, прамыслоўцы, топ-менеджары выступяць з прапановамі па паляпшэнні працы ЕЭП. Чакаецца і заключэнне кантрактаў.
Такога роду сустрэча ў Мінску адбудзецца ўпершыню. Пра яе падрабязнасці сёння распавялі журналістам у Нацыянальным прэс-цэнтры. Сярод пытанняў форуму  навуковыя тэхналогіі, лагістыка, развіццё кааперацыі, ІТ-інтэграцыя ў бізнесе і турызме.