Будучыню беларуска-расійскага супрацоўніцтва абмеркавалі ў Алматы прэм'ер-міністры дзвюх краін

2 февраля 2018

Як адзначыў Андрэй Кабякоў, мінулы год паказаў добрую дынаміку. Пры гэтым ёсць патэнцыял для паляпшэння. Галоўнае - своечасова абмяркоўваць пытанні. Гатоўнасць да дыялогу пацвердзіў і расійскі калега Дзмітрый Мядзведзеў.

Наконт павелічэння тавараабароту ішла размова і на сустрэчы кіраўнікоў урадаў Беларусі і Арменіі сёння раніцай у фармаце адзін на адзін. Нагадаем, Андрэй Кабякоў гэтымі днямі знаходзіцца з рабочым візітам у Казахстане. Акрамя двухбаковых сустрэч, у праграме і форум "Лічбавы парадак дня ў эпоху глабалізацыі", які ўжо адкрыўся, а таксама пасяджэнне Еўразійскага міжурадавага савета.