Брыло: Галоўныя прыярытэты працы - гарантаванне харчовай бяспекі Беларусі і дыверсіфікацыя экспарту

13 февраля 2022

Наваспечаны кіраўнік Мінсельгасхарча сярод галоўных прыярытэтаў працы называе гарантаванне харчовай бяспекі Беларусі і дыверсіфікацыю экспарту. Геаграфія продажаў нашых прадуктаў харчавання - больш за сотню краін. Тройка галоўных пакупнікоў - гэта Расія, Кітай і Казахстан. Пры гэтым штогод адкрываюцца новыя рынкі і выпускаюцца новыя віды прадукцыі. 

Сёлета нам абяцаюць ужо і сыр з белай цвіллю. Да таго ж зараз актыўна абмяркоўваюць, чаго пасеяць больш, якія культуры растуць лепш на поўдні, а каму больш падыходзіць паўночная глеба. Аб падрыхтоўцы да вясновых работ і не толькі карэспандэнт Святлана Лук’янюк спытала ў Ігара Брыло літаральна на наступны дзень пасля прызначэння (відэа).