Брэсцкі рэгіён з паказчыкам 1 200 000 тон збожжа сёння сустракае "Дажынкі"

31 августа 2019

Беларускія аграрыі намалацілі амаль 6,5 мільёна тон збожжа. Збожжавыя і зернебабовыя культуры, акрамя кукурузы, убраныя больш як з 2 мільёнаў гектараў. Сярэдняя ўраджайнасць - 31,1 цэнтнера з гектара. Самы вялікі намалот - у Мінскай вобласці (амаль  мільён 700 тысяч тон). Брэсцкі рэгіён з паказчыкам мільён 200 тысяч тон збожжа сёння сустракае "Дажынкі". Хлебаробаў вобласці з паспяховым завяршэннем уборачнай пары павіншаваў Кіраўнік дзяржавы  Аляксандр Лукашэнка.