Брэсцкі і Гродзенскі рэгіёны лідзіруюць у пасадцы бульбы

30 апреля 2020
Больш за 60 працэнтаў плошчаў засвоена. Нашы аграрыі працягваюць высаджваць бульбу. Лідзіруюць Брэсцкі і Гродзенскі рэгіёны. Сельгасарганізацыям і фермерскім гаспадаркам у гэтыя дні спрыяе  надвор'е: тэмпература глебы плюс 8 і невялікія дажджы. Дарэчы, вялікая колькасць вільгаці важна і пры асаблівай тэхналогіі сепарацыі зямлі. Яе выкарыстоўваюць у адной гаспадарцы Лагойскага раёна Мінскай вобласці. Клубні трапляюць у максімальна камфортнае асяроддзе. 

Дзмітрый Дорах, галоўны аграном СФГ "Цнянскія экапрадукты": "Калі мы яе прасепаравалі, у нас атрымалася два шэрагі па 80 сантыметраў, і бульбе будзе лёгка развіваць каранёвую сістэму. І выключаючы дадатковыя апрацоўкі глебы, як напрыклад, абганянне, пакідаем усю назапашаную за вясну вільгаць, глебу мы не чапаем, і яна даўжэй застаецца ў зямлі".

Летась на адным з палёў Лагойскага раёна сабралі больш за тысячу цэнтнераў бульбы з гектара!