Брэсцкая і Гродзенская вобласці завяршаюць уборку збожжа

20 августа 2019

Гарачая пара ў Беларусі падыходзіць да канца. Брэсцкая і Гродзенская вобласці завяршаюць уборку збожжа. Са жнівом на гэтым тыдні зладзяцца таксама ў Мінскім, Гомельскім і Магілёўскім рэгіёнах. Віцебскаму трэба яшчэ дзён 10. На сёння вага каравая-2019 - 6 113 000 тон. Сярэдняя ўраджайнасць - 31,5 цэнтнера з гектара, гэта значна вышэй, чым летась. На дзяржзаказ гаспадаркі адправілі 85 % сабранага ўраджаю. Добра ідзе пастаўка па дзяржзаказе - ужо 85 %.