Барысаўдрэў павялічвае аб'ёмы выпуску тонкіх пліт МДФ, якія выкарыстоўваюць для вытворчасці элементаў мэблі. Да прыкладу, шаф і міжпакаёвых дзвярэй. Асноўны аб'ём экспартуюць у Расію і краіны СНД. Запатрабавана і такая прадукцыя, як фанера. Пасля працяглай і сур'ёзнай мадэрнізацыі барысаўскае прадпрыемства працуе з дадатнай рэнтабельнасцю. У планах - наладзіць глыбокую перапрацоўку і выпускаць новыя вырабы.
Барысаўдрэў сёння - адзінае месца ў краіне, дзе выпускаюць і такую прадукцыю, як запалкі. Для ўнутранага рынку і экспарту. Само ж прадпрыемства ў гэтым месяцы адзначыць 120-годдзе.













