Бондавыя зоны могуць з'явіцца ў "Вялікім камені" ўжо сёлета

8 июля 2019

Асаблівы рэжым прэферэнцый для працы інвестараў - бондавыя зоны - могуць з'явіцца ў Ккітайска-беларускім індустрыяльным парку "Вялікі камень" ужо сёлета. Аб гэтым у "Галоўным эфіры" заявіў кіраўнік адміністрацыі Парка Аляксандр Ярашэнка. Сёння тут ужо зарэгістравана 55 рэзідэнтаў. Бондавыя зоны змогуць актывізаваць прыток замежнага і ўнутранага капіталу. Кампаніі, пралічыўшы добрую лагістыку і ўсе выгады, будуць гатовыя пачаць узводзіць вытворчасці.

У Кітаі сёння існуе да 100 бондавых зон. А першая з'явілася ў Шанхаі амаль 30 гадоў таму. Асаблівыя льготы для кампаній, якія займаюцца вытворчасцю і перапрацоўкай.