Як бачым, краіна робіць вялікі паварот на Усход. Звыклыя гандлёва-эканамічныя сувязі разбураюцца і на іх месцы фарміруюцца новыя тэхнаэканамічныя блокі. Урад і МЗС Беларусі пераглядаюць прыярытэты на карысць тых рэгіёнаў свету, якія валодаюць вялізным патэнцыялам і ўзаемнай цікавасцю. Кітай ужо даўно стаў адным з найважнейшых гандлёвых і інвестыцыйных партнёраў Беларусі.
У канцы мінулага года прынята Дырэктыва па паглыбленні стратэгічнага супрацоўніцтва з Кітаем. Плануецца рэалізаваць некалькі дзясяткаў канкрэтных праектаў у сферах палітыкі, эканомікі, адукацыі, навукі і тэхналогій. Беларусь таксама скіравана на ўмацаванне адносін з іншымі дзяржавамі Азіі: Індыяй, Пакістанам і В'етнамам. Плануецца актывізаваць працу з Інданезіяй, Малайзіяй і Тайландам. Андрэй Сыч працягне (відэа).













