Большасць сельгаспрадпрыемстваў Мінскай вобласці завяршыла першы ўкос траў

14 июня 2016
З-за надвор'я крыху не ўклаліся ў тэрмін аграрыі Чэрвеньскага, Мядзельскага, Маладзечанскага раёнаў. Больш за 260 тысяч гектараў ужо скошана. У выніку гаспадаркі цэнтральнага рэгіёна нарыхтавалі крыху больш за 50 тысяч тон сена і больш за мільён дзвесце тон сенажу. Многія сельгаспрадпрыемствы кансервуюць корм на зіму ў стрэтч-плёнку, што дазваляе травяной масе доўгі час захоўваць свае карысныя ўласцівасці. У найбліжэйшы час аграрыі пачнуць нарыхтоўку кармоў другім укосам. Усяго сёлета неабходна нарыхтаваць амаль 240 тысяч тон сена і больш за 3 мільёны тон сенажу.