Больш увагі падтрымцы сумесных дзяржаўна-прыватных і прыватных ініцыятыў

26 июня 2015

Мясцовым Саветам дэпутатаў варта надаваць больш увагі падтрымцы сумесных дзяржаўна-прыватных і прыватных ініцыятыў. Такое меркаванне сёння выказалі ўдзельнікі пасяджэння Савета Нацыянальнага сходу Беларусі падчас выязной нарады ў Гродне. Галоўнымі тэмамі абмеркавання парламентарыяў сталі пытанні зямлі і ўласнасці. І, як падкрэсліў старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч, сёння шмат пустуючых зямельных участкаў, у прыватнасці, у так званых неперспектыўных вёсках і ўласнасці ў выглядзе плошчаў рознай формы дзяржуласнасці, выкарыстанне якой нельга назваць эфектыўнай.

Удзельнікі пасяджэння таксама наведалі шэраг прадпрыемстваў рэгіёна. Як адзначылі эксперты, цалкам верагодна, што тэмы, якія абмяркоўваюцца сёння, могуць сябе рэалізаваць у дадатках і ўдакладненнях у існуючыя дакументы аб зямлі і ўласнасці.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя