Больш за сорак пагадненняў аб супрацоўніцтве плануецца падпісаць падчас V Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі

12 сентября 2018

У Магілёве прайшло сумеснае пасяджэнні беларускага і расійскага аргкамітэтаў. У праграме шмат новаўвядзенняў. Гэта паведаміла намеснік старшыні Савета Рэспублікі Мар'яна Шчоткіна. Так, упершыню напярэдадні форуму пройдзе Тыдзень інтэграцыі. Запланавана правядзенне савета дзелавога супрацоўніцтва, злёту студэнцкіх атрадаў, саюзнай спартакіяды для моладзі і юнацтва. Моладзевыя дэлегацыі дзвюх краін абмяркуюць прыярытэтныя напрамкі саюзнага будаўніцтва. Важны элемент - наладжванне эканамічных сувязяў.

Мар'яна Шчоткіна, намеснік старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі: "Удзел возьмуць усе сем рэгіёнаў Беларусі. Яны разгорнуць пляцоўкі, дзе пакажуць усе свае напрацоўкі, прэзентуюць свае рэгіёны. Гэта ўнікальная магчымасць наладзіць новыя кантакты, таму што нашы расійскія сябры таксама павінны мець магчымасць паглядзець ужывую, што адбываецца на дадзеным прадпрыемстве, у дадзеным канцэрне".

V Форум рэгіёнаў пройдзе ў Магілёве 10-12 кастрычніка. Каля 30 губернатараў Расійскай Федэрацыі стануць яго ўдзельнікамі.