Больш за паўмільёна тон збожжа намалацілі аграрыі Мінскай вобласці

29 июля 2019

Аграрыі Мінскай вобласці намалацілі больш за пяцьсот восемдзесят тысяч тон збожжа! Агульны намалот збожжавых і зернебабовых культур расце - гэтаму спрыяе і надвор'е. Усяго на палях задзейнічаныя дзве тысячы камбайнаў. Гаспадаркі цэнтральнага рэгіёна ўбіраюць таксама рапс і лён. Найбольшы намалот пакуль на поўдні рэгіёна.

Такім чынам, сярод дваццаці двух раёнаў самы вялікі ўраджай у Нясвіжскім раёне - каля сямідзесяці трох тысяч. Не нашмат адстаюць хлебаробы Слуцкага раёна - у іх засеках каля шасцідзесяці. Далей Капыльскі раён, тут аграрыі намалацілі звыш пяцідзесяці адной тысячы тон збожжа. Што наконт ураджайнасці, лідзіруе таксама Нясвіж, дзе збіраюць шэсцьдзясят цэнтнераў з гектара. У тройцы лідараў – Клецкі раён, тут сорак дзевяць, і Дзяржынскі – сорак сем цэнтнераў з гектара. Сярэдняя ўраджайнасць па вобласці - трыццаць пяць цэнтнераў з гектара.