Больш за мільён тон збожжа сабралі аграрыі Магілёўскай вобласці

2 сентября 2020
Убрана звыш 93 % плошчаў. Напярэдадні  лідараў уборачнай ушаноўвалі прама ў полі сельгаспрадпрыемства "Зара", дзе сёлета таксама рэкордны ўраджай - звыш 17 тысяч тон. Каля тысячы гектараў яшчэ трэба  ўбраць. У адрас кіраўнікоў раёнаў, а таксама перадавікоў прагучалі словы падзякі за працу. Уручылі дыпломы і падарункі, а таксама караваі з мукі новага ўраджаю. 

Многія раёны сёлета атрымалі рэкордны ўраджай збожжавых, павялічыўшы намалоты ўдвая. На думку кіраўніцтва вобласці,  гэта стане надзейным падмуркам для развіцця эканомікі сяла.