Больш як мільён кубаметраў круглага лесу штогод будуць перапрацоўваць у Мінскай вобласці

10 января 2018

Больш за мільён кубаметраў так званага круглага лесу штогод будуць перапрацоўваць у Мінскай вобласці. Такіх паказчыкаў плануюць дасягнуць праз два гады, дзякуючы актыўнай мадэрнізацыі дрэваапрацовачных комплексаў. Толькі ў Старадарожскім лясгасе ў бліжэйшы час запусцяць новую лінію для перапрацоўкі драўніны вялікага памеру - там будуць рабіць піламатэрыялы і дошку для пола. Большая частка такой прадукцыі пойдзе на экспарт ў краіны заходняй Еўропы.

Мадэрнізацыя закране амаль усе лясгасы вобласці. Новыя дрэвапрацовачныя лініі сёлета таксама з'явяцца таксама ва Узденскім, Клецкім, Лагойскім і Чэрвеньскім лясгасе.