Больш за мільярд інвестыцый прыцягнута ў развіццё парка "Вялікі камень"

8 апреля 2019

Больш за мільярд інвестыцый прыцягнута ў развіццё індустрыяльнага парка "Вялікі камень" з моманту яго будаўніцтва. Гэта капітал больш чым сарака рэзідэнтаў, якія зарэгістраваліся за 4 гады. І лічбы плануюць павялічыць удвая за найбліжэйшыя  некалькі  гадоў. Гэта ў эксклюзіўным інтэрв'ю нашаму каналу расказаў Аляксандр Ярашэнка - кіраўнік адміністрацыі Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка. Як толькі пачнуць функцыянаваць прадпрыемствы, што ўжо размясціліся на тэрыторыі міжнароднага праекта, будзе створана больш за 4 тысячы высокапрадукцыйных рабочых месцаў. 

Аляксандр Ярашэнка, кіраўнік адміністрацыі Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень": "Галоўная задача  зараз стаіць  нават не ў колькасці рэзідэнтаў, а каб рэзідэнты актыўна пачалі функцыянаваць. Хтосьці ў праектаванні будаўніцтва, а хтосьці ў выпуску прадукцыі. Некалькі заводаў ужо ажыццявілі свой пробны выпуск. У нас ужо ёсць 3 такія прадпрыемствы. Кампанія "Чэнду Сіньджу Шаўковы Шлях Развіццё" выпускае суперкандэнсатары для нашых электробусаў. "Белкамунмаш" таксама актыўным чынам будзе пастаўляць сваю прадукцыю для II Еўрапейскіх гульняў. Гарадскія ўлады ўжо закупліваюць 60 электробусаў".

Да 2021 года парк скончыць першы этап асваення зямлі - гэта 850 гектараў. Тады ж будзе гатова і ўся інфраструктура. Для камфорту супрацоўнікаў узводзіцца жылы квартал, першы дом на 156 кватэр плануюць здаць ужо летам.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя