Больш за два дзясяткі гаспадарак у Беларусі займаюцца вырошчваннем арганічнай прадукцыі

6 августа 2019

Нягледзячы на ​​тое, што гэтая галіна толькі пачынае развівацца ў нашай краіне, вытворцы сапраўды экалагічна чыстай агародніны, садавіны і малочных прадуктаў ужо знайшлі свайго пакупніка. Прадукцыю можна набыць як на спецыялізаваных маркетах, так і на анлайн-пляцоўках. У Дзяржынскім раёне, напрыклад, на ўласным падворку Канстанцін Чычыра вырошчвае агуркі, таматы, капусту і іншую зеляніну.

Арганічныя гаспадаркі штогод пацвярджаюць свой статус і праходзяць сертыфікацыю. Каб атрымаць магчымасць маркіраваць прадукцыю знакам якасці еўрапейскага стандарту, усе працэсы ад куплі насення, севазвароту да апрацоўкі глебы павінны быць бія. Фермеры вядуць нават палявыя дзённікі, дзе фіксуюць усю работу, якую праводзяць на зямельных надзелах.