Больш за дзевяць тысяч гектараў лёну ўбрана ў паўночным рэгіёне краіны

8 августа 2019

Гэта каля сямідзесяці працэнтаў ільняных палёў Віцебскай вобласці. Самыя вялікія сыравінныя зоны - у Аршанскім, Дубровенскім і Пастаўскім раёнах. Як адзначаюць аграрыі, сёлета лёнацерабільная тэхніка ў палі выехала раней за звычайнае. Да прыкладу, на палях Дубровенскага лёназавода, а гэта адно з вядучых у краіне прадпрыемстваў па першаснай перапрацоўцы лёну, уборка гэтай патрабавальнай культуры падыходзіць да фінішу. Сёлета пасевы лёну ў Віцебскай вобласці павялічыліся. Пад паўночны шоўк адведзена амаль чатырнаццаць тысяч гектараў.